>
У Лютэранскім скверы ў Мінску адкрылі памятны знак нямецкай слабадзе. На адкрыцці прысутнічаў амбасадар Нямеччыны Петэр Дэтмар.
Ідэя стварыць памятны знак належыць Вользе Штокман, заснавальніцы лютэранскай грамады «Выратаванне» і грамадскага аб’яднання нямецкай культуры «Масты» ў Мінску.
Памятны знак створаны пры фінансавай падтрымцы лютэранскай царквы Нямеччыны.
«Гэта памятны знак, прысвечаны гісторыі Мінска. Ён усталяваны ў Лютэранскім скверы. У гэтым раёне калісьці была нямецкая слабада. І са старых часоў тут жылі людзі нямецкай нацыянальнасці. Вуліцы мелі назвы Нямецкая, Лютэранская і Малая Лютэранская. Тут жа былі нямецкія могілкі, закрытыя ў 1978 годзе. Там знаходзілі надмагільныя помнікі на нямецкай мове. Пра гэта сёння згадвалі жыхары навакольных дамоў, якія падыходзілі да памятнага знака», — сказала карэспандэнту «Свабоды» Вольга Штокман.

Фота: svaboda.org
На пачатку ХХ стагоддзя ў Мінску жылі больш за 2 тысячы немцаў.
«І ў мяне з’явілася ідэя згадаць гэтую гісторыю Мінска. Гэта быў талерантны горад, дзе жылі людзі розных нацыянальнасцей, сярод якіх і немцы. Гістарычная памяць павінна жыць. Без мінулага няма будучыні. Гэта трэба для сённяшняга і будучага пакаленняў», — кажа Вольга Штокман.
Вольга Штокман плануе ўсталяваць інфармацыйныя стэнды каля памятнага знака. Падчас адкрыцця таксама выказвалася ідэя зрабіць тут лютэранскую каплічку.
Читайте также

Немцы Минска. Что они делали здесь до войны

«Здесь была могила прадеда». Минчане вспоминают бывшее немецкое кладбище
Нет Ответов