У Маладзечне збіраюцца адкрыць начлежку побач з дзіцячымі садкамі і гімназіяй. Бацькі абураюцца


Реклама:

Реклама:


>

У горадзе Маладзечна бацькі дзяцей, якія вучацца ў гімназіі № 7 і наведваюць дзіцячыя садкі № 27 і № 12, абураныя: побач з гэтымі ўстановамі збіраюцца адкрываць цэнтр часовага знаходжання людзей без пэўнага месца жыхарства. Такое суседства людзей не задавальняе, паведамляе «Рэгіянальная газета».


Здымак з архіву. Фота: Reuters

 

Бацькі: пасля Стоўбцаў абяцалі ўзмацніць бяспеку ў школе. Але…

— Чаму пра адкрыццё такой установы каля гімназіі і садкоў не спыталі ў бацькоў? — незадаволеная адна з мам. — Пасля трагедыі ў Стоўбцах абяцалі, што меры бяспекі ў школах і садках узмацняцца. А ў Маладзечне наадварот.

Цэнтр часовага знаходжання людзей без пэўнага месца жыхарства паўстане акурат паміж гімназіяй і садком.


Фото: rh.by

Бацькі хвалююцца: раніцай дзеці мусяць ісці ў школу ў цёмны час, а вечарам позна вяртаюцца з другой змены. А знаходжанне побач з дзецьмі людзей без пэўнага месца жыхарства, на іх думку, небяспечнае.

— Мы не супраць саміх людзей. Разумеем, што ім таксама трэба недзе жыць. Але няўжо лепшы варыянт — каля школы і садкоў? — не разумее мама.

Эксперты ўпэўніваюць, што нічые правы не парушаюцца

Пракаментаваць сітуацыю з прававога пункту гледжання мы папрасілі праваабаронцаў з цэнтра «Вясна». Тут на гэта адказалі, што нічые правы не парушаюцца. Гэтыя людзі маюць такія ж правы, як і ўсе.

Даць ацэнку такому суседству з санітарнага пункту гледжання журналісты папрасілі спецыялістаў Маладзечанскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Паводле санітарных нормаў і правілаў «Патрабаванні для ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання, якія здзяйсняюць стацыянарнае сацыяльнае абслугоўванне», парушэнняў у размяшчэнні цэнтра няма. Дакумент абавязвае размяшчаць падобныя ўстановы толькі ў жылых забудовах. Таму меркаванае месца цэнтра не парушае санітарныя нормы.

Камітэт па працы і сацабароне: няўжо лепш, каб такія людзі прыйшлі ў наш пад’езд?

У бацькоў няма падстаў для панікі, лічыць старшыня камітэта па працы, занятасці і сацабароне Мінаблвыканкама Алег Семянчук.

— Будаваць нешта новае для цэнтра часовага знаходжання няма сэнсу. Таму Маладзечанскі райвыканкам задзейнічаў пусты будынак, — кажа ён.

Старшыня лічыць, што не варта ізаляваць людзей ад грамадства з-за таго, што яны ў сілу нейкіх абставін апынуліся на вуліцы.

Па яго словах, у цэнтр часовага ўтрымання будуць пускаць толькі цвярозых людзей. Яны змогуць пераначаваць, памыцца, атрымаць медыцынскую і псіхалагічную дапамогу.

— Няўжо бацькам будзе лепш, калі чалавек без пэўнага месца жыхарства прыйдзе да іх у пад’езд ці ляжа ­спаць у пясочніцы, дзе гуляюць іх дзеці? Цяпер дзякуючы з’яўленню цэнтра такіх выпадкаў не будзе, — падсумаваў Алег Семянчук.

Дэпутат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Канановіч абяцала разабрацца з сітуацыяй. Яна будзе гатова выслухаць усіх зацікаўленых на прыёме ў красавіку.

У Маладзечанскім РАУС і тэрытарыяльным цэнтры абслугоўвання насельніцтва адказалі: «Без каментароў».

Categories
tags
Меток нет

109 комментариев

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Реклама:

Сторонняя реклама

Это тест.###This is an annoucement of
Тест.

Статьи
Создание Сайта Кемерово, Создание Дизайна, продвижение Кемерово, Умный дом Кемерово, Спутниковые телефоны Кемерово - Партнёры